У 3-м туры нацыянальнага чэмпіянату па міні-футболе "Вітэн" прымаў на сваёй пляцоўцы светлагорскі ЦКК. Той да матчу з аршанцамі паспеў аднойчы прайграць і аднойчы выйграць. У чырвона-чорных былі дзве перамогі.
Ужо на 1-й хвіліне Антон Гусакоў адкрыў лік у матчы. Атакі "Вітэна" працягнуліся і неўзабаве ў браме Пазняка апынуўся другі мяч — яго з перадачы ўсё таго ж Гусакова правёў Чарніенка. Але ў канцы тайму здарыўся непрыемны для "Вітэна" эпізод — Клачко адправіў мяч ва ўласную браму пасля зрэзкі. У другім тайме Козел і Лебедзеў абмяняліся дакладнымі стрэламі, а кропку ў матчы паставіў Дзядзічкін — 4:2!