У гасцявым матчы "Вітэн" гуляў з "Барысавам-900". Міні-футбольны клуб з Оршы на старце выйграў усе тры матчы, а вось чацвёрты даўся цяжэй і перамогай не скончыўся. На 3-й хвіліне Пілецкі вывеў "Барысаў-900" наперад, затым на 8-й Сілівончык аднавіў статус-кво. На 16-й Гусакоў робіць лік ужо на карысць "Вітэна", Ткачук на 23-й зраўнівае. На 30-й Дзедавец у другі раз за матч выводзіць барысаўчан наперад, але аршанцы дабіваюцца поспеху ў большасці, зняўшы брамніка. На 36-й хвіліне дубль афармляе Гусакоў. Нічыя 3:3.
У наступным туры "Вітэн" будзе прымаць на сваёй пляцоўцы гомельскі ВРЗ.