У гэтым сезоне справы абедзвюх каманд ідуць кепска. Аршанцы на 12-м месцы з 21 пунктам, футбалісты "Баранавічаў" маюць толькі 13 пунктаў і ідуць на 14-м радку табліцы. У матчы 1-га кругу аршанцы перамаглі суперніка на яго полі 1:0 дзякуючы голу Яўгена Калініна, якога цяпер у камандзе ўжо няма.
Гісторыя супрацьстанняў "Оршы" і "Баранавічаў" складае ўжо 37 матчаў, паведамляе блог фанатаў "Оршы". За гэты час сіня-белыя выйгралі 14 паядынкаў, было 14 нічыіх і ў 9 выпадкаў мацнейшымі былі "Баранавічы".
А новы матч "Орша" — "Баранавічы" прыме аршанскі Гарадскі стадыён 13-га кастрычніка а 15:00.