Ва ўпартым паўфінальным паядынку аршанская каманда сустракалася з віцебскім "Скарпіёнам" і саступіла 84:86 (24:9, 22:22, 12:27, 26:28). Нават упэўнена выйграная з вялікім задзелам першая чвэрць не дапамагла, а згуляла злы жарт з "чорна-аранжавымі". У выніку яны мінімальна саступілі супернікам і не прайшлі ў фінал.
У матчы за 3-е месца "Сяргееў В" прайграў "БЛ Груп" 71:96 і, такім чынам, заняў апошняе месца ў "фінале чатырох". А трафей заваяваў "Скарпіён", якому аршанцы і саступілі дарогу ў вырашальны матч.