У 1918 годзе ў Оршы быў праведзены першы футбольны матч. Магчыма, гульня №1 прыйшла ў наш горад яшчэ раней, аднак першы дакументальна зафіксаваны паядынак адбыўся менавіта 100 гадоў таму. Тады зборная Оршы згуляла з камандай Віцебска. Пра гэта мы падрабязна пісалі ў артыкуле "Юбілей аршанскага футболу" яшчэ ў студзені.
А цяпер фанаты ФК "Орша" за ўласныя сродкі выпусцілі святочныя паштоўкі, прысвечаныя круглай даце. Пра гэта яны паведамілі ў сваім блогу orshafans2.livejournal.com.
У 2018 годзе мы адзначаем 100-годзьдзе аршанскага футболу. Радыя заявіць, што ў гонар такой слаўнай даты "Аршыца ультрас" выпусьціла сьвяточныя паштоўкі. Наклад паштовак абмежаваны. Зараз іх можна замаўляць на [email protected]. Кожны аршанец павінен разумець, якія даўнія традыцыі мае футбол у Воршы. Першы матч зборная нашага горада правяла ўлетку 1918 году. Зборная Воршы — сярэбраны прызёр 1-га Ўсебеларускага турніру па футболе (1926) і ўдзельнік 1-га афіцыйнага першынства Беларусі (1927).