Дваровы футбол - спаборніцтвы аматарскіх камандаў, якія праходзяць па крыху спецыфічных правілах і з вялікай доляй самаарганізацыі. Такі від футбола вельмі папулярны ў Польшы, Украіне, а ў Беларусі зараз развіваецца.
Адзін з першых гарадоў у якім з'явіліся рэгулярныя спаборніцтвы па "дваровым футболе" - Орша. У нас яго арганізоўвае АМГА "Звяз". Прычым, калі ў большасці выпадкаў спаборніцтвы праходзяць толькі ў адзін сезон. То ў Оршы ў гэтым годзе летні чэмпіянат быў ужо трэцім сезонам гульні. Зімой гэтага года завяршаўся зімовы кубак, вясной прайшоў "таварыскі турнір", які не прадугледжваў прызоў ды меў абмежаваную колькасць камандаў. А на гэтых выходных скончыўся чарговы летні чэмпіянат (ужо трэці).
На гэты раз выйграла чэмпіянат каманда "Газавік", на другім месцы аршанская каманда "Тітаны", а трэцяе месца занялі госці з Віцебску Deaf Vitebsk у якой гуляюць хлопцы з праблемамі слыху.