У складзе СДЗюШАР выступае шэраг таленавітых валейбалістаў, запрошаных у Менск павышаць і гартаваць спартовае майстэрства. Перад камандай не стаіць высокіх турнірных задач. Пакуль яна замыкае табліцу, маючы 1 пункт. Але ў сезоне яна правяла толькі 2 матчы, у той час як большасць супернікаў, у тым ліку "Узлёт" па 4.
27-га кастрычніка ў суботу "Узлёт" прыме СДзЮШАР у спартовым комплексе па Якубоўскага, 77. Пачатак матчу а 17:00. Другая сустрэча адбудзецца там сама на наступны дзень і пачнецца апоўдні.