У чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе ў Вышэйшай лізе наперадзе 9 тур. У ім аршанскі "Вітэн" прыме ў спартовым комплексе "Алімпіец" менскае "Дынама-БНТУ". Паядынак адбудзецца ў суботу, 10-га лістапада а 14-й гадзіне.
А папярэдні матч, які адбыўся ў панядзелак у менскім комплексе "Уручча" футбалісты "Вітэна" згулялі ўнічыю са "Сталіцай" 4:4. Пасля такой баявой сустрэчы аршанцы на 3-й пазіцыі ў табліцы, прычым толькі "Вітэн" і "Лідсельмаш" яшчэ нікому не прайгралі за гэты чэмпіянат.