Аршанцы няўдала праводзяць бягучы сезон, яны займаюць толькі 12-ю пазіцыю ў чэмпіянаце 1-й лігі. Аднак апошнія два матчы сіня-белыя выйгралі, спачатку 3:2 у гасцях у "Чысці", а затым 2:0 дома ў светлагорскага "Хіміка". У заключным туры чэмпіянату гуляць аршанцам давядзецца з непераможнай "Славіяй". Прычым у дачыненні мазыранаў гэта зусім не метафара, ужытая дзеля прыгажосці гэтага тэкста. У гэтым сезоне "Славія" абыходзіцца без паразаў, ніхто так і не здолеў перамагчы чырвона-чорных.
Мазырскі клуб узначальвае табліцу, у "Славіі" 67 пунктаў, на другой пазіцыі "Энергетык-БДУ" з 64-ма. Абедзьве дружыны забясьпечылі сабе месца ў Найвышэйшай лізе на наступны сезон. Аршанцы займаюць 12-ты радок табліцы. Нічыя забясьпечыць мазыранам і аршанцам тыя пазіцыі, якія яны займаюць цяпер, але пры гэтым у выпадку сенсацыі, а менавіта так будзе расцэньвацца перамога "Старта" над "Славіяй", мы можам падняцца ажно на 9-ю пазіцыю, — піша блог аршанскіх фанатаў, які прыводзіць храналогію і статыстыку папярэдніх матчаў аршанцаў з гэтым супернікам.
Матч "Славія" — "Орша" адбудзецца 10-га лістапада на стадыёне "Юнацтва" ў Мазыры. Пачатак а 14:00.