12:00

+16

7 м/с

984 гПа

15:00

+17

7 м/с

983 гПа

18:00

+16

6 м/с

983 гПа

21:00

+14

7 м/с

983 гПа

00:00

+13

7 м/с

983 гПа

Орша, Спорт

Халодны мазырскі душ

11.11.2018 16:57

3270 праглядаў, 16 каментароў

"Орша" завяршыла сезон разгромнай паразай у Мазыры. Футбольны сезон атрымаў горкае, але лагічнае завяршэнне.

Матч заключнага туру даваў аршанцам магчымасць стаць адзінай камандай у сезоне, якая б абыграла "Славію". Аднак наколькі далёкай была аршанская каманда ад стварэння падобнай сенсацыі! З самага старту паядынку гол за голам заляталі ў браму Дзяніса Садоўскага пры поўным правале абароны. Варта адзначыць таксама, што ў Мазыр напярэдадні матчу прывезлі кубак і залатыя медалі для ўзнагароджання "Славіі", якая трыўмфальна вяртаецца ў Найвышэйшую лігу. Гульня праходзіла ў густым тумане, навіслым над стадыёнам "Юнацтва", аднак гаспадарам поля гэта ніяк не перашкаджала. Узровень жа гульцоў "Оршы" быў яўна ніжэйшым. Ніякай канкурэнцыі з супернікам не выйшла.

Ужо ў першым тайме аршанцы саступалі 0:5. У другім тайме Уладзіслаў Кабачэўскі з пенальці і Дзмітрый Іваноў прабілі мазырскага брамніка Бараноўскага, аднак у цэлым нават саступаючы з такой розніцай каманда Сяргея Вехцева рэдка пераходзіла ў атаку, "Славія" яўна кантралявала ход сустрэчы амаль усе 90 хвілін.

"Орша" прайграла 2:6, завяршыўшы слабы сезон. Толькі на самым пачатку чэмпіянату сіня-белыя сапраўды давалі надзеі заўзятарам на высокае месца, аднак затым пасіўнасць кіраўніцтва каманды, зноў радыкальная недзе на 80% змена складу летам і змена трэнера прывялі да таго, што пачатак другога кругу клуба праваліў. У сезоне хапала зусім правальных матчаў, напрыклад, "Орша" стала ледзь не адзіным калектывам Першай лігі, які двойчы прайграў сціпламу клубу ЮАС з Жыткавічаў, які ў выніку фінішаваў вышэй за сіня-белых.

12-е месца ў сезоне ніяк не можа задавальняць заўзятараў, якія вераць у тое, што клуб стане сапраўды на рэйкі сур'ёзнага стаўлення да футболу, да каманды як адзінага арганізму. Гэта, як адзначаюць аршанскія заўзятары, выражаецца і ў стаўленні клуба да сваіх прыхільнікаў. На дадзены момант толькі футбалісты каманды добра ставяцца да іх, у канцы кожнага матчу гульцы каманды на чале з капітанам Уладзіславам Знакам падыходзяць да тых трыбун, на якіх знаходзяцца заўзятары "Оршы" розных узростаў. А кіраўніцтва клуба, які падтрымліваецца гарадскім выканкамам, дагэтуль не арганізавала ніякай культурнай праграмы на стадыёне падчас хатніх матчаў і няма ніякага продажу атрыбутыкі. У Мазыры, Бабруйску, Слоніме, Смаргоні, Лідзе, Жыткавічах і іншых гарадах падчас матчаў кожны раз на стадыёне ёсць палатка з атрыбутыкай: значкі, вымпелы, блакноты, налепкі, асадкі, сцяжкі, пеналы, футболкі з сімволікай каманды. У Оршы ўсё гэта па-ранейшаму адсутнічае, а бліжэйшыя матчы вельмі слаба рэкламуюцца: у горадзе амаль няма афіш матчаў, практычна няма ніякай інфармацыі пра іх і на дзяржаўных сайтах у інтэрнэце.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Халодны мазырскі душ

"Орша" завяршыла сезон разгромнай паразай у Мазыры. Футбольны сезон атрымаў горкае, але лагічнае завяршэнне.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение