Мінула чатыры сезоны, як футбольны клуб "Орша" вярнуўся ў першую лігу, у якой звычайна выступаў у 90-х і пачатку 00-х гадоў. За гэты час з клубам працавалі чатыры розныя трэнерскія штабы. Блог фанатаў Orshafans ацаніў на лічбах, хто з трэнераў стаў самым паспяховым, а хто няўдалым варыянтам. І разабраўся ў прычынах, чаму так адбылося.
Самым эфектыўным трэнерам "Оршы" за гэты час стаў Юрый Канаплёў, які працаваў з сіня-белымі два гады. У 2016 годзе каманда заняла рэкорднае для сябе месца, 7-е ў Першай лізе, гэта найлепшы вынік каманды за ўсе гады выступлення ў чэмпіянатах Беларусі. Падрабязна пра гэта, а таксама ці стаў цяперашні трэнер каманды Сяргей Вехцеў самым няўдалым па статыстыцы чытайце ў самім блогу ў матэрыяле "Чатыры гады ў І лізе. Эфектыўнасьць трэнераў".