18:00

+0

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Орша, Палітыка

Лукашэнка: паскудныя мы людзі

30.11.2018 16:25

4796 праглядаў, 23 каментара

Лукашэнка ў "паганым настроі". Абвінавачвае ў нелюбові да Беларусі. Тэма — лён (абнаўляецца).

Рашэнне аб мадэрнізацыі Аршанскага льнокамбіната было правільным, але яго рэалізацыя павінна была быць больш эфектыўнай. Аднак ставяцца да гэтага неналежным чынам. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 30-га лістапада ў Оршы на нарадзе па развіцці льняной галіны і перапрацоўцы лёну. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што рашэнне аб развіцці ў краіне ільняной галіны было прынята даўно, і сёння ўжо позна спрачацца, ці правільным яно было. Разам з тым, паводле яго слоў, праца да гэтага часу наладжана неэфектыўна.

«Галоўнае маё ўражанне пакуль сёння — паскудныя мы людзі. Любіць трэба сваю краіну. І любоў павінна выказвацца не ў балбатні і словах, а ў справах», — сказаў Лукашэнка, на ягоныя словы спасылаецца БелТА.

Таксама ён звярнуў увагу на тое, што ў ранейшыя часы лён апрацоўвалі многія краіны: Францыя, Кітай, Расея, Нідэрланды, Бельгія, Казахстан і, уласна, Беларусь. "Мы былі на шостым-сёмым месцы, калі не браць Савецкі Саюз, — канстатаваў ён. — А цяпер апынуліся на другім месцы. Францыя яшчэ трошкі варушыцца па вытворчасці лёну, толькі якасна ў адрозненне ад нас. Кітай згарнуў вытворчасць, засталося зусім трошкі. Ільнаводства ў Расеі загнулася канчаткова".

У той жа час, заўважыў кіраўнік дзяржавы, людзі цэняць льняную прадукцыю, попыт на яе толькі расце. "А для нас, чарнобыльскай рэспублікі, Украіны і Расеі гэта наогул "лекі". Ільняныя тканіны — гэта выратаванне для нас. Свет даўно зразумеў, асабліва Еўропа: лёну быць. А колькасць вытворцаў памяншаецца. Так правільна мы паступілі, што калісьці заняліся мадэрнізацыяй вытворчасці, асабліва на гэтым ільнокамбінаце — гэта наша гісторыя? Абсалютна правільна. І жыццё гэта пацвердзіла, — заявіў ён. — Здавалася б, чаго ў мяне такі паганы настрой? Бо мы абыякава ставімся да гэтага".

"Праходзячы па гэтых цэхах, кіраўнік прадпрыемства проста сказаў: вось кароткае валакно, вось гэта зрабілі, то зрабілі. Выдатныя тканіны робяць з кароткага льновалакна, мы іх бачылі. Але гэта ўсяго 30-35% ён перапрацаваў. А астатнія 65-70% дзе? Спакаваў, кудысьці адправіў, нешта сам зрабіў. Сёння 60-70% кароткага льновалакна не даюць таго даходу, той эфектыўнасці і прыбылі, якую мы маглі б мець", — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Візіт працягваецца. Верагодна, ён будзе аднадзённым.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Лукашэнка: паскудныя мы людзі

Лукашэнка ў "паганым настроі". Абвінавачвае ў нелюбові да Беларусі. Тэма — лён (абнаўляецца).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение