У 12-м туры чэмпіянату Беларусі па міні-футболе аршанскі "Вітэн" у "Алімпійцы" прыняў "Граніт" з Мікашэвічаў. На паядынак прыйшлі 335 гледачоў. Доўгай "раскачкі" не спатрэбілася, аршанцы ўжо на 2-й хвіліне адкрылі лік, узяўшы ў памочнікі футбаліста гасцей Семенюка, які забіў аўтагол. Праз дзве хвіліны Чудноў аднавіў парытэт, але ўжо ў наступнай атацы Іваноў зноў вывеў гаспадароў наперад. На 20-й хвіліне Клачко давёў лік да 3:1. У другім тайме кашмарнай для "Граніта" стала 24-я хвіліна, на якой Мажэйка і Клачко забілі адразу два мячы ў браму Кайтана, і лёс матчу быў вырашаны. У астатні час аршанец Чарніенка і гулец з Мікашэвічаў Кручок абмяняліся галамі. Сустрэча завяршылася пераканаўчай вікторыяй "Вітэна" 6:2.
А самае галоўнае, перамога ў матчы вывела "Вітэн" на чыстае 2-е месца ў турнірнай табліцы. Цяпер аршанскі міні-футбольны клуб саступае 4 пункты лідэру ВРЗ, у якога згуляна на матч болей, і на 2 апярэджвае "Лідсельмаш". Акрамя таго, энергетыкі адзіная каманда ў лізе, якая не пацярпела ніводнай паразы.