У матчы рэгулярнага сезону Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі аршанскі "Сяргееў В", які сёлета адстойвае званне чэмпіёна, сустракаўся на пляцоўцы спартовага комплекса "Лакаматыў" з выхаванцамі ДзЮСШ "Барысфен". Аршанцы аказаліся яўна мацней за гасцей 114:74 (21-14, 40-13, 26-25, 27-22). Найлепшым гульцом матчу быў прызнаны баскетбаліст аранжава-чорных Яўген Дамброўскі. Дасведчаны гулец зрабіў у матчы трыпл-дабл (32 ачкі, 14 падбораў, 10 перадачаў, 3 блок-шоты, 5 фалоў суперніка).
Пасля двух тураў "Сяргееў В" мае 3 пункты і займае 5-е месца сярод 10 каманд.