Аршанка Марыя Гарбачова працягвае паказваць выдатныя вынікі на спартовых спаборніцтвах рознага ўзроўню. На 3-м Кубку Беларусі WRPF Марына выступала ў новай для сябе катэгорыі 52 кг. Яе нязменны трэнер Аляксандр Казлоў здолеў вывесці спартоўку на новы ўзровень. За чатыры падыходы Гарбачова па чарзе паказала вынікі 140-150-158-162. І гэта прынесла ёй званне абсалютнай чэмпіёнкі, а таксама найвышэйшы каэфіцэнт у станавай цязе ў адкрытай узроставай катэгорыі — 207,48.
Не абышлося і без рэкордаў. Для майстра спорту міжнароднага класу Гарбачовай ставіць новыя нават сусветныя дасягненні — не навінка. І на гэты раз яна паспела за турнір усталяваць 4 новых рэкорды Беларусі, па 2 рэкорды Еўропы і свету. Віншуем Марыну Гарбачову і жадаем аршанцы новых дасягненняў!