У чарговым туры Экстралігі Б чэмпіянату Беларусі па хакеі аршанскі "Лакаматыў" прымаў на сваёй пляцоўцы ў Лядовай арэне наваполацкі "Хімік". Удача была на баку аршанскіх чыгуначнікаў, перамога 5:2. Па дзве шайбы ў браму гасцей закінулі Аляксей Пацэнкін і Дзяніс Васіленкаў, адну Павел Дашкоў, які і адкрыў лік.
У папярэднім матчы "Лакаматыў" саступіў дома "Пінскім Ястрабам" 2:4. Але перамога над "Хімікам" вывела аршанцаў наперад. Паспрыяла гэтаму няўдача "Магілёва" ў Віцебску. Магілёўцы прайгралі там 4:5 і аддалі лідэрства ў другім па сіле дывізіёне "Лакаматыву".