У заключным туры першага кола чэмпіянату Беларусі па міні-футболе аршанскі "Вітэн" у гасцявым матчы ў Лідзе супрацьстаяў мясцоваму "Лідсельмашу". Лік у матчы доўга не маглі адкрыць, пакуль гэта не зрабіў Іваноў на 11-й хвіліне. Праўда, усяго за некалькі секундаў пасля гэтага лідэр лідзянаў Жыгалка аформіў дубль, а на 16-й хвіліне Себіскверадзэ забіў у браму Лысенкі яшчэ адзін гол. Каманды сыйшлі на перапынак пры ліку 3:1 на карысць "сельмашаўцаў".
У другой палове Дзмітрый Клачко на 27-й і Пятроў на 29-й хвіліне зраўнялі лік. Але ўсе надзеі аршанцаў на перамогу і нават на нічыю спрахнулі пасля мячоў Жыгалкі і Себіскверадзэ. Першы аформіў хэт-трык, другі дубль. "Лідсельмаш" перамог 5:3 і стаў першым клубам у сезоне, якому ўдалося нанесці паразу "Вітэну".
Пасля пройгрышу канкурэнту аршанцы ўпалі на 3-е месца ў турнірнай табліцы. Але адставанне пасля 14 праведзеных паядынкаў ад лідэра - ВРЗ - складае ўсяго 4 пункты. Уся барацьба за чэмпіёнства яшчэ наперадзе, а пакуль можна сказаць, што "Вітэн" якасна правёў першую палову чэмпіянату. Аляксандр Белы ўваходзіць у спіс лепшых бамбардзіраў турніру, у яго 11 дакладных стрэлаў, больш за ўсіх ва Уладзіміра Жыгалкі з "Лідсельмаша" (22).