У аўторак 8 студзеня аршанцы пачнуць выступленне ў Кубку краіны. Нагадаем, што ў цяперашнім розыгрышы энергетыкі прапусцілі стадыю 1/16 фіналу і адразу класіфікаваліся у топ-16. На гэтым этапе апанентамі "Вітэна" стане менская каманда "Белінвестбанк". Сталічныя гульцы ў папярэднім раўндзе разабраліся з "Друк-С". Варта адзначыць, што пасля першага тайму той сустрэчы на табло гарэлі лічбы 2-2, але ў другой палове "банкіры" не пакінулі шанцаў сваім супернікам. Па дублю ў тым матчы аформілі Талсташоў і Кароткі.
"Вітэн" пасля пройгрышу ў Лідзе рыхтаваўся да матчу кубка ў штатным рэжыме. З навін з постаці энергетыкаў варта адзначыць, што па дамове бакоў пакінуў клуб Аляксандр Вяршынін. У сёлетнім чэмпіянаце ён адзначыўся адным забітым голам і адной выніковай перадачай. Адміністрацыя "Вітэна" падзякавала Аляксандру за час, праведзены ў камандзе, і пажадала поспеху ў далейшай кар'еры, паведамляецца на афіцыйным сайце клуба. На замену ў каманду прыбыў 27-гадовы расеец Раман Адамаў (на фота), які прыйшоў у арэнду з "Сібірака".
Што да сустрэчы з "Белінвестбанкам", то яна пройдзе на паркеце менскага спарткомплексу "Дынама" 8 студзеня і стартуе а 14-00. Пераможца гэтай пары ў чвэрцьфінале згуляе з мацнейшым з супрацьстаяння "Барысаў-900" — ВРЗ.