09:00

-4

7 м/с

1006 гПа

12:00

-2

8 м/с

1005 гПа

15:00

-0

7 м/с

1004 гПа

18:00

-1

7 м/с

1003 гПа

21:00

-1

6 м/с

1003 гПа

Рэгіён, Грамадства

Кармленне абяцанкамі

12.01.2019 08:20

3957 праглядаў, 2 каментара

Жыхары Межава ўжо стаміліся ад пустых словаў камунальнікаў і чыноўнікаў (+ відэа).

Вёска (аграгарадок) Межава знаходзіцца ў надта цяжкіх экалагічных умовах. Не адчуць смурод, які стаіць тут, можа толькі чалавек з закладзеным носам. Рэчка Скуп'я, якая ўпадае ў Аршыцу, з кожным днём усё больш забруджваецца каналізацыйнымі адкідамі, што робіць невыносным жыццё побач. Пра гаротны стан Межава, не толькі яе экалагічнае бедства, але і заняпад мясцовых славутасцяў, наш сайт пісаў у пачатку снежня. З таго часу чыноўнікі Межаўскага сельсавету і Аршанскага райвыканкама атрымалі нагадванні, звароты пра сітуацыю. Аднак рэакцыі ніякай не бачна. Цяпер гісторыяй зацікавіўся і тэлеканал "Белсат".

«Атрымліваецца, што цяпер там не працуе каналізацыйная помпавая станцыя (КПС). Але перыядычна гаспадарка робіць там прыборку. Ну, а ў перспектывах у плане развіцця Аршанскага раёну будзе рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў і КПС. Але гэта, атрымліваецца, планы на 2021–2022 гады», – распавяла кіраўніца справамі Межаўскага сельсавету Таццяна Пілецкая.

Наталля Парэчына з Цэнтру экалагічных рашэнняў раіць мясцовым жыхарам падрыхтаваць скаргі ў Інспекцыю прыродных рэсурсаў, Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі ды Інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету:

«Усе тры арганізацыі плюс сельскі савет або Аршанскі райвыканкам – гэта ўсё структуры, якія павінныя вырашаць гэтае пытанне. Калі жыхары напішуць заяву або скаргу і яе падпішуць не менш за 30 жыхароў, тады ў адпаведнасці з заканадаўствам гэтую праблему павінныя вырашыць з выездам на месца».

Эколаг дадае, што сітуацыя ў Межава ўжо цягне на крымінальную адказнасць, таму паскораць працэс звароты ў медыі ды адміністрацыю кіраўніка краіны:

«Не будзе ніякага добрага дзядзі ці божанькі, які прыйдзе ў гэтую вёску і раптоўна вырашыць пытанне. Не будзе такога, трэба змагацца за свае правы. І калі гэтага людзі не будуць рабіць, то за іх гэтага ніхто не зробіць».

Дзейнічаць неабходна ўжо цяпер, бо прапанаваная ўладамі рэканструкцыя ачышчальных збудаванняў і КПС запланаваная надта позна, за гэты час Скуп'я, відаць, не проста перастане быць ракой менавіта з вадой, а яшчэ і стане пераносчыкам інфекцый для мясцовых жыхароў. Яны зараз баяцца згубіць тую малую працу, якая яшчэ ёсць у вёсцы, але ўжо зараз пачынаюць разумець, што на мясцовых эколагаў, камунальнікаў і функцыянераў з сельсавету і райвыканкаму трэба ўплываць неадкладна. Некаторыя жыхары на ўмовах ананімнасці кажуць аб тым, што ў Межаве не было б такіх праблем, калі б паблізу жыў які-небудзь важны чыноўнік з Аршанскага райвыканкаму ці члены яго сям'і. Тады Межава было б аператыўна ўключана ў план. А так можна чарговы раз паабяцаць рэканструкцыю, перанесці яе на пару гадоў і забыцца.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Кармленне абяцанкамі

Жыхары Межава ўжо стаміліся ад пустых словаў камунальнікаў і чыноўнікаў (+ відэа).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение