06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Орша, Грамадства

Вынікі-2018. Ліпень

14.01.2019 19:32

2256 праглядаў, 0 каментароў

Успышка адру, замінаваны мост, пагроза дому Караткевіча — што чыталі і абмяркоўвалі аршанцы ў ліпені.

Самым папулярным артыкулам на Orsha.eu за ліпень 2018 года стаў матэрыял пра гібель вайскоўца з Оршы. Ён служыў у часці пад Менскам ва Ўруччы, ён быў салдатам не тэрміновай службы, а кантрактнікам. Яму было толькі 29 гадоў. Таксама ў гэтым месяцы ў бальніцы ім.Сямашкі былі зафіксаваныя хворыя на адзёр.

Таксама ў гэтым месяцы пры рамонце знайшлі трацілавыя шашкі. Чыгуначны мост праз раку Адроў, які знаходзіцца на выездзе з Оршы ў бок Барані і Шклова — адзін з найстарэйшых мастоў рэгіёна. Шашкі, на шчасце, праляжалі ў спакоі каля 80 гадоў, а затым іх абясшкодзілі спецыялісты.

У гэтым месяцы Аршанскі райвыканкам паабяцаў усталяваць дошку ў памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсій. Таксама Аляксандр Пазняк стаў першым і пакуль адзіным кіраўніком выканкама, які наведаў трагічна вядомыя Кабылякі, дзе бальшавікі знішчалі людзей. У гэтым месяцы было аб'яўлена, што з 1 жніўня праз беларуска-расейскую мяжу перастануць прапускаць іншаземцаў. Прычына такога рашэння — расейскі закон “Аб дзяржаўнай мяжы Расейскай Федэрацыі”. Як часта гэта бывае, Расея прыняла рашэнне сама па сабе, без адмысловых кансультацый з беларускім бокам. Беларусь ніяк не пракаментавала падзеі, хаця штодня праз расейскую мяжу ў нашу краіну трапляе кантрабанда. 9-га ліпеня на паркоўцы каля чыгуначнага вакзалу загарэўся легкавы аўтамабіль. Полымя было велізарным, але яго хутка ўдалося патушыць.

Таксама ў ліпені з'явілася небяспека зносу дома, у якім з 1956 па 1958 гады жыў беларускі класік Уладзімір Караткевіч. З пазіцый сённяшняга дня мы ўжо ведаем, што дом выкупілі. Але тады толькі вырашаўся яго лёс. І наш сайт быў першым, які даведаўся пра гэта і падняў трывогу. Спачатку нашы карэспандэнты падрыхтавалі матэрыял да 34-годдзя смерці вялікага пісьменніка, а ўжо неўзабаве мы даведаліся, што аршанскія ўлады могуць пусціць дом "пад бульдозер". У той жа час з ініцыятывай выкупу дома выступіла і моладзевая арганізацыя "Звяз".

У ліпені нас чакаў і спартовы поспех. Юнацкая каманда «Оршы» стала чэмпіёнам Першай футбольнай лігі Беларусі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вынікі-2018. Ліпень

Успышка адру, замінаваны мост, пагроза дому Караткевіча — што чыталі і абмяркоўвалі аршанцы ў ліпені.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение