Пачаўся другі круг чэмпіянату Беларусі па валейболе сярод каманд дывізіёна Б. "Узлёт" пачынаў яго на выездзе са "Стральцом-ПДУ". Маладая наваполацкая каманда саступіла гасцям у першым матчы, але ў другім здолела выправіцца, прычым нанесла "Узлёту" паразу, не аддаўшы яму ніводнага сэту.
Стралец-ПДУ — Узлёт — 2:3 (17:25 27:25 25:17 21:25 10:15), 3:0 (25:19 25:18 25:18)