Турнір распачаўся ўрачыстым адкрыццём у чацьвер 17 чысла. Больш за 300 удзельнікаў з 10 краінаў свету сабраліся на гэты раз у Оршы, каб памерыцца сілай у гэтай інтэлектуальнай гульні. Гульні турніра разбітыя на 9 тураў і будуць ісці ў Лядовай арэне да 24 студзеня ўключна.
Але акрамя саміх гульняў у рамках турніра пройдуць і мерапрыемствы, якія могуць зацікавіць любога аршанца, а не толькі зарэгістраваных гульцоў. Так, ужо ўчора прайшоў турнір па хуткіх шахматах і святочнае адкрыццё ў ГЦК "Победа" ў фармаце культурніцкага мерапрыемства. 21 студзеня адбудзецца майстар-клас Уладзіміра Палея, які раскажа як граць рашаючыя партым і пераломныя моманты шахматнай партыі. 22 студзеня пройдзе сеанс адначасовай гульні з міжнароднымі Грасмэйстэрамі. А з 20-00 для ўдзельнікаў турніру арганізуюць культурніцкую праграму са спартовымі гульнямі, у тым ліку масавым катанні на лёдзе. 24 студзеня а 15-00 плануецца ўрачыстае закрыццё турніра.