У Оршы прайшлі першыя для "Ўзлёта" хатнія матчы другой паловы сезону. Аршанскія валейбалісты, на жаль, двойчы саступілі гомельскаму клубу "Бумпром", які даўно ўзначальвае табліцу лігі.
19.01 2:3 (25:23 22:25 23:25 29:27 6:15)
20.01 2:3 (25:21 25:18 21:25 21:25 15:11)
Паводле словаў валейбалістаў і трэнера каманды, "Узлёт" лепей праявіў сябе ў суботнім матчы, змаганне ішло літаральна за кожны розыгрыш. У нядзелю больш упартай па ліку аказалася вырашальная пятая партыя, якая, як і днём раней, завяршылася на карысць гасцей. "Узлёт" падарыў гледачам дзве відовішчныя гульні, хоць і не змог выйграць ні адной. Гомельскі клуб яшчэ больш павялічыў свае шанцы на 1-е месца. "Узлёт" набраў у матчах з фаварытам 2 пункты, цяпер займае 3-ю пазіцыю з адставаннем у 13 пунктаў.