У чарговых матчах чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па валейболе сярод каманд дывізіёну Б аршанскі "Узлёт" выступіў няўдала. Калі ў мінулым туры былі дзве хатнія паразы ад яўнага фаварыта турніру — "Бумпрома" з Гомеля, які рвецца ў дывізіён А, то цяпер у суперніках былі валейбалісты СДзЮШАР ВК "Мінск".
У першым коле ў Оршы супернікі абмяняліся перамогамі з аднолькавым лікам 3:1. Цяпер перавага была на баку сталічнай каманды. Яна двойчы перамагла і скараціла сваё адставанне ад верхняй паловы табліцы. "Узлёт" адстае цяпер на 5 пунктаў ад "Энергіі-2" і на 18 ад "Бумпрома".
СДзЮШАР ВК "Мінск" — "Узлёт" Орша — 3:0 (25:22 23:13 25:22), 3:2 (13:25 25:23 19:25 25:20 15:13)