— Вельмі здзіўляе, што наш матч з «Віцебскам» лічаць падазроным. Не ўяўляю, што там можа быць дамоўнага. Не бачу ў выніку нічога дзіўнага. У той перыяд «Віцебск» быў на хаду і прывёз у Оршу склад, якім гуляе ў вышэйшай лізе. Пры ўсёй павазе "Орша" — даволі сярэдняя каманда. Навошта пры такім раскладзе камусьці прымаць удзел у закулісных гульнях? Мы яшчэ нядрэнна трымаліся ў першым тайме, але ў канцоўцы супернік проста даціснуў. Плюс пасля перапынку «Віцебск» выпусціў свежых гульцоў, а ў нас не было людзей, каб узмацніцца. Проста фізічна не датрывалі. Можа, дзесьці расклеіліся псіхалагічна...
— Магчыма, у праваахоўнікаў выклікае пытанні пенальці, які вы зарабілі ў кампенсаваны час?
— Я хацеў забраць мяч у Старгародскага, але трошкі не паспеў, а супернік падставіўся пад пенальці. Як па мне, звычайны гульнявы момант. Не бачу чагосьці дзіўнага, проста мне вельмі не хацелася прайграць яшчэ з вялікім лікам. Усё-ткі для мяне як для выхаванца "Віцебска" гэтая гульня была важная. Як, наогул, можна здаваць гульні і ўдзельнічаць у чым-небудзь такім?
— Да вас звярталіся прадстаўнікі праваахоўных органаў з нагоды гэтай сустрэчы?
— Не, да мяне ніхто не звяртаўся.
Інтэрв'ю і разбор спрэчных эпізодаў апублікавала by.tribuna.com. У дыскусіях на футбольных форумах таксама няма адзінства ў ацэнцы сітуацыі. Хтосьці называе падазрэнні аператыўнікаў трызненнем, а хто-то тлумачыць, што дамоўным можа быць не лік і нават не зыход матчу, а, да прыкладу, падзея на апошніх хвілінах, гол або выдаленне.