Раней наш сайт паведамляў пра экалагічныя беды, якія зваліліся на Межава з-за нядбайнасці чыноўнікаў. Яшчэ пры адміністрацыі Лісоўскага ў Оршы межаўцы звярталіся да ўладаў з просьбай выправіць сітуацыю, зрабіць захады па рамонце каналізацыі. На жаль, ні былым старшынём выканкама, ні яго падначаленымі простыя людзі не былі выслуханыя. Грамадскі актывіст Ігар Грышанаў ужо не першы месяц змагаецца за будучыню Межава, за чысціню вясковых вадаёмаў. Напярэдані актывіст атрымаў ліст з Аршанскага міжраённага камітэта Дзяржаўнага кантролю па Віцебскай вобласці, у якім змяшчаюцца меры, якія прыняла арганізацыя.
Камітэт Дзяржкантролю паведаміў, што даслаў лісты Аршанскаму райвыканкаму, Віцебскаму аблвыканкаму, Віцебскаму абласному камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь з даручэннямі разабрацца кожнаму са сваёй сферай. Цалкам адказ вы можаце прачытаць на фотаздымках ліста. Як прызнаўся Ігар Грышанаў, падобны адказ усяляе нейкую надзею на тое, што сітуацыя ў вёсцы Межава выправіцца.