На сваім паркеце ў спартовым комплексе па Якубоўскага, 77 "Узлёт" прыняў гомельскую "Энергію-2". Аршанцы здабылі ўпэўненыя перамогі ў абодвух матчах, двойчы, па адным разе за суботу і за нядзелю гамельчукі дабіваліся тай-брэйкаў, але ўсё адно каманда Оршы перамагала. "Узлёт" набраў 39 пунктаў і падняўся на 2-ю пазіцыю ў табліцы.
Узлёт (Орша) — Энергія-2 (Гомель) — 3:0 (26:24 25:20 25:19), 3:0 (25:21 26:24 25:20)
Аршанскай камандзе засталося правесці два матчы да канца чэмпіянату. 2 і 3 сакавіка "Узлёт" згуляе ў Менску з РДУАР. У першай палове чэмпіянату "Узлёт" выйграў у гэтага суперніка ў Оршы 3:1 і 3:0.