Вырашальны матч адбудзецца ў Магілёве ў спартовым комплексе "Алімпіец". Ён знаходзіцца на вуліцы 30 гадоў Перамогі, 1А. "Вітэну" будзе супрацьстаяць даўні і закляты супернік "Лідсельмаш". Сёлета "Вітэн" за ўвесь сезон прайграў толькі аднойчы, якраз лідзянам. У паўфінале аршанцы зламілі супраціў "Аховы-Дынама". Але ўзгадаем увесь шлях аршанцаў да фіналу.
На стартавым этапе Кубка "Вітэн" перамог "Белінвестбанк", менская каманда выйграла першы тайм, але матч застаўся за аршанцамі 6:2. У 1/4 фіналу "Вітэн" прайшоў гомельскі ВРЗ у дву матчах — 3:2 і 2:2. Нарэшце, у паўфінале "Ахова-Дынама" была пераможаная 3:3 5:2. "Лідсельмаш" у паўфінале перагуляў "Сталіцу".
Летась "Вітэн" заваяваў Кубак краіны, цяпер можа другі год запар забраць трафей. Усяго на рахунку аршанцаў пакуль 3 кубкі Беларусі — 2009, 2009/10, 2017/18.
Пачатак фіналу 3-га сакавіка а 16:00. Наўпроставы эфір на тэлеканале "Беларусь 5".