Футбольны клуб "Орша" працягвае падрыхтоўку да новага сезону. Кантракты з клубам тэрмінам на год ужо падпісалі Яўген Зямко, Віталь Рузін, Дзьмітрый Іваноў, Дзьмітрый Быкаў і Аляксандр Кучараў. Напярэдадні аршанцы перамаглі ў таварыскіх матчах дублёраў "Віцебска" 3:1 і асноўны склад наваполацкага "Нафтана" 1:0.
Цяпер сіня-белыя рыхтуюцца да турніру ў Магілёве, які стартуе сёння, 5-га сакавіка. На стадыёне дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 7 адбудзецца традыцыйны турнір памяці вядомага магілёўскага трэнера Уладзіміра Касцюкова. Супернікамі "Оршы" будуць моладзевыя склады менскага "Дынама" і магілёўскага "Дняпра", а таксама магілёўскі "Тэхнолаг". Расклад матчаў аформіў у інфаграфіку блог фанатаў "Оршы".