Напярэдадні новага сезону Міністэрства сельскай гаспадаркі апублікавала абноўлены пералік рыбалоўных месцаў на якія ёсць абмежаванні па метадах лову рыбы. Канешне, найбольш аршанскіх рыбакоў цікавіць як лавіць на Дняпры ў нашым рэгіёне.
Па-сутнасці, пералік апублікаваны міністэрства тычыцца канкрэтна пункта 72 правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі. Гэты пункт дазваляе рыбную лоўлю ў адмысловых месцах прадстаўленых для рыбалкі толькі трыма відамі аматарскага рыбалоўства: на так званую "дарожку" (калі рыба ловіцца з чоўна, а леска спінінга цягнецца за чоўнам), падводным паляваннем і іншымі прыладамі рыбалоўства з колькасцю кручкоў ад 6 да 10 на чалавека.
Дык вось, на тэрыторыі Дубровенскага раёна абмежаванні дзейнічаюць на Дняпры на трох участках: у самым пачатку беларускай тэрыторыі Дняпра - ад вёскі Сарвіры да вёскі Ганчарова (уключна абедзве вёскі). Тут лавіць можна метадам "дарожкі" і падводным паляваннем, адпаведана, забаронена лавіць на прылады ў якіх ад 6 да 10 кручоў. Другі ўчастак з забаронай - ад вёскі Халаўё да вёскі Бурая - тут дазволена выключана падводнае паляванне. І трэці ўчастак абмежаванняў - на тэрыторыі самога Дуброўна, як на Дняпры, так і на бліжэйшых вадаёмах горада - тут дазволена "дарожка" і падводнае паляванне. У Аршанскім раёне па Дняпры забаронаў на віды лоўлі няма. А ў Шклоўскім раёне забарона на лоў з 6-10 кручкамі распаўсюджваецца на тэрыторыю ад вёскі Ржаўцы да вёскі Вялікае Зарэчча з тэрыторыяй Шклова.
Сярод іншых вадаёмаў нашага і суседніх раёнаў на якіх ёсць забароны, напрыклад, вадасховішча Дняпрэц у Горацкім раёне. Тут забаронена лавіць на прылад ад 6 да 10 кручкоў. Такая ж забарона будзе дзейнічаць у новым сезоне на трох вазёрах Лёзненскага раёна: Бабінавічска-Зяленскае, Буеўскае, Шолахава-Завазер'е. У Сененскім раёне такая ж забарона будзе дзейнічаць на возеры Бярозаўскім, Сянно і Серакаротня.