Беларуская спрынтарка з Оршы Аліна Талай не змагла кваліфікавацца ў фінал бегу на 60 метраў на чэмпіянаце Еўропы ў залах. Прадстаўнічы турнір праходзіць у шатландскім Глазга. Талай паказала ў паўфінале час 8,15, што дазволіла ёй заняць толькі 15-ю пазіцыю ў агульнай класіфікацыі паўфіналаў. А вось другая беларуска Эльвіра Герман з часам 8,04 у фінал прабілася і стала бронзавым прызёрам.
Талай патлумачыла на старонках свайго Інстаграм прычыну няўдачы. Аліна не так даўно перанесла аперацыю.
Першы крок на шляху да чэмпіянату свету зроблены. Дабралася да паўфіналу на чэмпіянаце Еўропы. Было няпроста вярнуцца зноў на дарожку і практычна немагчыма ў такія кароткія тэрміны пасля аперацыі і аднаўлення. Але для мяне гэта было вельмі важна: зноў адчуць, што я ў страі. Яшчэ шмат чаго не атрымліваецца так, як раней, але прафесійны спорт - гэта карпатлівая праца над тэхнікай і фізічнай формай кожны дзень. Што мяне і чакае наступныя сем месяцаў.