Смалянскі коледж цяпер перастаў называцца Смалянскім. З нядаўняга часу, хаця база яго так і засталася ў вёсцы Смаляны, ён перайменаваны ў Аршанскі Дзяржаўны Аграрны коледж.Змянілася не толькі назва. Цяпер да былога Смалянскага коледжа дадалі адыйшло пад кіраванне яшчэ і вучэльня ў вёсцы Высокае.
Такія змены далі некаторы штуршок у развіцці навучальнай установы. Цяпер тут з'явяцца новыя вучэбныя спецыяльнасці - Лясная гаспадарка і Тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работаў.
За выключэннем двух чалавек змянілася і адміністрацыя коледжа. Дырэктарам цяпер прызначаны Міхаіл Шумскі, які прыйшоў сюды з Высокага. Намеснікам па навучальна-вытворчай рабоце стала Тамара Дамарад, намеснікам па вытворчаму навучанню - Сяргей Чаплюк, па адміністратыўна-гаспадарчай рабоце Фёдар Кавецкі.
Смалянскі коледж - адна са старэйшых навучальных установаў у Беларусі. Заснавана яно было мясцовым памешчыкам яшчэ да рэвалюцыі і з тае пары толькі пераймяноўвалася, але не зачынялася.