У супрацьстаянні з "Магілёвам" за першае месца ў Экстралізе Б аршанцы пакуль саступаюць, але па страчаных пунктах,а вось па набраных пакуль лідзіруюць. Справа ў тым, што магілёўцы, маючы на адзін пункт меней за аршанцаў, згулялі на адзін матч менш і таму могуць вырвацца ў лідэры. Напярэдадні "фіялетава-белыя" ўпэўнена перамаглі юнацкую зборную Беларусі 7:2.
А вось аршанскі "Лакаматыў" правёў упарты паядынак з "Баранавічамі". Чыгуначнікам удалося выйграць 5:2, а героем сустрэчы стаў № 18 клуба з Оршы глеб Быліна, які закінуў у браму гаспадароў (а "Лакаматыў" гуляў на выездзе) дзве шайбы.
Такім чынам, за гэты сезон "Лакаматыў" нязменна перамагаў "Баранавічы". Толькі адна перамога была здабытая ў овертайме - 3:2, астатнія матчы скончыліся ў асноўны час пераканаўчымі вікторыямі аршанскіх чыгуначнікаў — 7:1, 4:1, 6:1, і цяпер 5:2.