Аляксей Хадневіч абараняў колеры "Оршы" ў 2016 і 2017 гадах. Ён у абодвух сезонах станавіўся самым выніковым у камандзе, акрамя таго, у 2017 галасаванне заўзятараў прызнала Аляксей найлепшым футбалістам сіня-белых, піша блог фанатаў "Оршы". У цэлым у Аляксея засталіся прыемныя ўспаміны пра Оршу, аднак ёсць і непрыемны момант, гэта грошы. У інтэрв'ю by.tribuna.com Хадневіч распавёў, што футбалістам за той сезон да гэтай пары не выплацілі прэміяльныя.
Дарэчы, а давай пра "Оршу" раскажу. У 2016-м, калі я толькі туды прыйшоў, у нас наогул была класная каманда. І калі б не гэты дзіўны матч са "Смаргонню", у якім нас проста прыбіў суддзя Сарока, то мы маглі пазмагацца за высокія месцы. Занялі ў выніку сёмае месца, адстаўшы ад пятага на адно ачко.
У нас тады шмат добрых хлопцаў раскрылася. Напрыклад, Кірыл Пячэнін і Захар Волкаў, які прыйшоў да нас з дубля "Віцебску". Юрый Канаплёў нас асабліва не напружваў, і мы давалі вынік. Мінскія толькі зрэдку прыязджалі на трэніроўкі. Праўда, умовы былі не вельмі — трэніраваліся на школьным стадыёне, на якім трошкі расла траўка. Але гэта ўнутраная праблема "Оршы". У горадзе куча футбольных палёў, але ў кожнага свой гаспадар, і іх не могуць прывесці ў нармальны стан.
За той год з намі цалкам разлічыліся, а вось пасля другога сезона нам так і не вярнулі прэміяльныя, хоць яны і былі прапісаныя ў дадатковым пагадненні. Людзі проста казалі: «Няма грошай». Мы звярталіся ў некалькі судоў, але нічога не дамагліся. Спрабавалі вырашыць пытанне праз федэрацыю, аднак «Орша» нават перастала ездзіць на пасяджэння. У пагадненні прапісана, што прэміяльныя нам выплачваюцца пры наяўнасці спонсарскай дапамогі. У клубе нам потым казалі, што ўсе спонсарскія грошы ідуць на патрэбы каманды, а на прэміяльныя нічога не застаецца. Спадзяюся, што ўсё ж такі грошы вернуць. Для чаго тады федэрацыя? Думаю, яна магла б ўздзейнічаць на клуб. А то атрымліваецца так, што ёсць клубы - «Нафтан», «Граніт», «Орша», - якія з году ў год дураць футбалістаў. Зараз ідзе працэдура ліцэнзавання на новы сезон. Паглядзім, ці пройдуць яе гэтыя клубы.
На самай справе шкада Оршу. Яна магла б быць футбольным горадам. Там для вышкі ёсць стадыён. Пакласці б сінтэтыку, разабрацца з палямі - і ўсё было б нармальна.