Аршанскі "Сяргееў В" летась стаў найлепшай камандай Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. Сёлета ў рэгулярным чэмпіянаце аршанцы занялі толькі 5-е месца, саступіўшы "Фонду", "Скарпіёну", "БЛ Груп" і "Быкам". Менавіта з апошнімі аршанцы змагаюцца ў 1/4 фіналу плэй-оф. У першым паядынку, які адбыўся ў Магілёве, "транспартнікі" былі мацней за "Быкоў" 91:77. Вашай увазе відэаагляд гэтага матчу.
Серыя складаецца з двух матчаў. Паўторны паядынак пройдзе ў аршанскім спартовым комплексе "Лакаматыў" 16-га сакавіка, пачатак а 16:00. Уваход вольны.