У першым матчы, які адбыўся ў Гомелі, аршанцы не пакінулі ніякіх шанцаў суперніку, абгуляўшы яго 3:0 (25:21 26:24 25:14). У другім матчы 1/4 фіналу дывізіёна Б будзе названы пераможца пары. Матч "Узлёт" — "Энергія-2" пройдзе 17-га сакавіка, пачатак а 12:30. Месца: спартовы комплекс на вуліцы Якубоўскага, 77.
Фанаты "Узлёта" зрабілі пад матч афішу з каларытам раёна, у якім традыцыйна праходзяць матчы клуба.