Аршанскі "Сяргееў В" паспяхова правёў серыю з двух матчаў супраць "Быкоў" з Магілёва. Транспартнікі выйгралі першы матч у гасцях з лікам 91:76, а другі паядынак адбыўся на пляцоўцы спартовага комплекса "Лакаматыў" у Оршы. Пакуль няма відэаагляду гульні. Аршанцы ва ўпартай барацьбе і тут здабылі вікторыю 85:84, выйграўшы, такім чынам, абодва паядынкі супраць каманды супернікаў.
Наперадзе "Фінал чатырох", які, верагодна, адбудзецца ў Віцебску. "Сяргееў В" будзе гуляць у паўфінале з "Фондам", які ў чвэрцьфінале прайшоў клуб B-Zone. У другім паўфінале сустрэнуцца "Скарпіён" і "БЛ Груп". Дакладныя даты і час пачатку сустрэч будуць пацверджаныя пазней.