12:00

-4

8 м/с

992 гПа

15:00

-4

7 м/с

990 гПа

18:00

-4

6 м/с

987 гПа

21:00

-5

7 м/с

984 гПа

00:00

-4

7 м/с

981 гПа

Орша, Палітыка

Дапусцім, што ў нас была б дэмакратыя

23.03.2019 21:03

3797 праглядаў, 23 каментара

За якую партыю вы хацелі б прагаласаваць?

Хутка ў Беларусі прйдуць выбары ў Палату прадстаўнікоў. У нашай краіне ўсё яшчэ мажарытарная сістэма выбараў у парламент, якая дасталася нам ад СССР дзе была адна партыя і не было альтэрнатыўных выбараў. У нармальных палітычных сістэмах парламент - гэта месца дыскусіяў праз якія вызначаецца стратэгічны курс развіцця краіны. Таму выбаршчыкі галасуюць не столькі за асобаў дэпутатаў колькі за праграмы партыяў. У нас жа пры мажарытарнай сістэме вабаршчык галасуе за асобаў, але асоба не можа стварыць фракцыю, уваходзіць адразу ў некалькі парламенцкіх камісіяў, лабіяваць шэраг законапраэктаў у розных сферах. Таму і атрымліваецца ў нас, што кандыдаты на выбарах распавядаюць не пра законапраэкты, а абяццаюць адрамантаваць масты, пабудаваць лядовыя палацы, навесці парадак у пад'ездзе і г.д. То бок, абяццаюць тое чым павінна займацца выканаўчая ўлада, а не парламент. Законы, канешне, кандыдаты ў парламент не прапаноўваюць аніякія. У выніку і з'яўляюцца закон аб дармаедстве, а дэпутаты галасуюць за іх аднагалосна без дыскусіяў.

Але дапусцім, што ў краіне раптам змянілася сістэма правядзення выбараў і ў парламент абіраюць па прапарцыйнай сістэме (галасуюць за партыі). За якую партыю ў такім выпадку хацелі б прагаласаваць вы. Прагаласаваць вы можаце на галоўнай старонцы сайта. Акрамя партыяў мы дадалі ў спіс грамадскія арганізацыі, якія заяўлялі калі-небудзь пра свае палітычныя амбіцыі. У спісе таксама прысутнічаюць не зарэгістраваныя партыі, якія існуюць у фармаце аргкамітэтаў, бо пры змене выбарчай сістэмы такія партыі, відавочна, мусяць быць зарэгістраваныя, або будуць выступаць пад імём іншых партый.

Партыі і арганізацыі ў спісе размешаны ў алфавітным парадку, але ў першай частцы апытання ідуць тыя партыі, якія хоць неяк праяўлялі сябе ў Оршы, адпаведна, пры выбарах маглі б весці агітацыю непасрэдна ў горадзе. Варыянт супраць усіх мы прыбралі свядома. Пры прапарцыйнай сістэме такі варыянт адказу не можа быць актуальным, а тыя каму не спадабаліся б выбары па такой сістэме не сталі б у іх удзельнічаць, а, значыць, не будуць удзельнічаць і ў нашым апытанні.

Апытанне атрымалася вельмі вялікім у сувязі з чым адна з партыяў - партыя працоўных - крыху згубіласяў спісе. Сумніўна, што нехта будзе галасаваць за гэтую партыю, бо ўжо некалькі год яна не праяўляла актыўнасці, хаця і не абвяшчала пра спыненне дзейнасці. Тым не меьнш, калі вы хочаце за яе прагаласаваць, то без праблем гэта можна зрабіць адкрыўшы любы артыкул - тады апытанне будзе бачная цалкам.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дапусцім, што ў нас была б дэмакратыя

За якую партыю вы хацелі б прагаласаваць?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение