Мала хто сумняваўся ў пераканаўчай перамозе "Вітэна" над "Шчучынам", але наўрад ці хто мог падумаць, што гульня завершыцца з такім буйным лікам. "Вітэн" перамог 14:2. Ужо на 10-й хвіліне сустрэчы каманда з перадапошняга месца ў табліцы саступала ў Оршы 0:5. Больш за ўсё галоў за энергетыкаў забіў Белы - 3 мячы.
Ужо сёння, 27-га сакавіка "Вітэн" правядзе прынцыповае супрацьстаянне з гомельскай БЧ, матч адбудзецца ў Гомелі а 17:30. Чыгуначнікі саступаюць энергетыкам 7 пунктаў у турнірнай табліцы, але маюць на адзін згуляны матч меней.