Пасля выйгрышу рэгулярнага чэмпіянату Экстралігі Б аршанскі "Лакаматыў" пачаў змаганне за выхад у Экстралігу А — элітны дывізіён айчыннага хакею. Ужо праведзена два матчы, спачатку чыгуначнікі саступілі дома жлобінскаму "Металургу" па булітах пасля нічыі 2:2 у асноўны час. Затым была пераможана "Ліда" 3:0. Прычым гэты матч у Лядовай арэне Оршы паказваўся з сямі камер!
2-га красавіка а 19:00 пачнецца трэці матч "Лакаматыва" ў пераходным турніры. Аршанцы згуляюць у гасцях з "Магілёвам".