Важны матч за размеркаванне месцаў на вяршыні турнірнай табліцы рэгулярнага чэмпіянату Вышэйшай лігі міні-футболу прайшоў у Оршы. "Вітэн" прымаў менскую "Сталіцу". На 29-й хвіліне сустрэчы ўдзельнікі гульні і заўзятары ўшанавалі памяць выканаўчага дырэктара "Вітэна" Дзяніса Голубева, які заўчасна памёр 29-га сакавіка 2018 года.
У матчы ўжо на 3-й хвіліне галоўны "забівала" апошніх тыдняў у клубе Белы вызначыўся з перадачы Казла. На 18-й хвіліне Козел асіставаў ужо Дзмітрыю Клако, праўда, да гэтага зялёна-белыя паспелі забіць свой мяч намаганнямі М.Грыцыны. Ён жа і Н.Грыцына перакулілі вынік на бок "Сталіцы", аднак выйграць сталічным гасцям не ўдалося. На апошняй хвіліне Чарніенка зрабіў лік 3:3. Буран эмоцый!