У чарговым туры чэмпіянату Беларусі па міні-футболе аршанскі "Вітэн" сустракаўся з менскім "Дынама-БНТУ". Гульня, як і ўяўлялася да пачатку, прайшла пад кантролем чырвона-чорных. Лік удалося адкрыць на 12-й хвіліне, калі вызначыўся Белы з паса Пятрова. Астатнія галы прыйшліся на другі тайм, Белы ў выніку аформіў хэт-трык, а яшчэ адзін год забіў Дзядзічкін, у выніку перамога "Вітэна" 4:0.
Аляксандр Белы забіў 21 мяч у 23 матчах, ён цяпер найлепшы бамбардзір каманды. А агулам па набраных балах у матчах чэмпіянату яго апярэджвае Дзмітрый Клачко, ён зрабіў ужо 30 карысных дзеянняў (16 галоў+14 перадач), у Белага 26 (21+5).