Ігар Жылінскі прызначаны генеральным мэнэджарам хакейнага клуба "Дызель" з Пензы. Пра гэта паведаміла старонка "Хоккей55". На сайце пензякоў пакуль значыцца імя ранейшага кіраўніка Віктара Арцёмкіна. Што да Жылінскага, то ён ужо працаваў з пензенскай камандай — у 2018 годзе ён уваходзіў трэнерскі штаб, але праз кароткі час стаў галоўны трэнерам "Лакаматыва" з Оршы. Пасля заканчэння сезона 2018-2019 гг. ён пакінуў каманду, не здолеўшы выканаць задачу пераходу ў клас "А" Экстралігі. У пераходным турніры, як ужо паведамляў наш сайт, аршанцы прайгралі барацьбу за месца ў галоўнай Экстралізе "Лідзе" і жлобінскага "Металургу".
Жылінскі з'яўляецца самым выніковым хакеістам расейскага «Авангарда» з 262 шайбамі, за омскую каманду ён з перапынкамі гуляў з 1980 па 1996 год. Затым працаваў трэнерам «Авангарда» і «Омскіх ястрабаў», «Сібіры», маскоўскага «Дынама», каманд ВХЛ і МХЛ, ХК «Гомель», а таксама быў генеральным упраўляючым тальяцінскай «Лады», дзе гуляў з 1989 па 1993 год. З аршанскім "Лакаматывам" Жылінскі за адзін сезон выйграў Экстралігу Б чэмпіянату Беларусі, аднак прабіцца ў Экстралігу А не здолеў.