19-га красавіка ў Кіеве пройдуць дэбаты двух кандыдатаў у прэзідэнты, у другі тур выйшлі дзейны кіраўнік дзяржавы Пятро Парашэнка і вядомы комік Уладзімір Зяленскі. Украінскія каналы правядуць дэбаты двух кандыдатаў, якія можна глядзець і на нашай старонцы.
Амбасада Украіны ў Рэспубліцы Беларусь напярэдадні другога туру прэзідэнцкіх выбараў звярнулася да грамадзянаў Украіны, якія пражываюць у Беларусі. Яна паведаміла пра правілы і ўмовы галасавання ўкраінцаў у краіне. Магчымасць прагаласаваць у грамадзян Украіны будзе ў Менску і Берасці. Відавочна, што грамадзянам Украіны, якія часова ці пастаянна пражываюць у Оршы лягчэй прагаласаваць у беларускай сталіцы. Тэкст звароту ў арыгінале па-ўкраінску і ніжэй па-беларуску.
21 квітня 2019 р. громадяни України, які проживають або тимчасово перебувають в Республіці Білорусь зможуть повторно проголосувати на чергових виборах Президента України на двох виборчих дільницях, які знаходяться у м. Мінськ (закордонна виборча дільниця №900007, вул. Старовіленьска 51, приміщення Посольства України в Республіці Білорусь) та у м. Брест (закордонна виборча дільниця №900008, вул. Воровського 19, приміщення Консульства України у м. Брест).
Час роботи виборчих дільниць з 8.00 до 20.00 за місцевим часом.
До списку виборців на закордонних виборчих дільницях в Республіці Білорусь включені громадяни України, яким виповнилося або на день голосування виповниться вісімнадцять років та які за своєю виборчою адресою згідно з даними Державного реєстру виборців відносяться до цих закордонних виборчих дільниць. Кожен громадянин України може перевірити своє включення до Реєстру та свої особисті дані за допомогою он-лайн сервісу «Особистий кабінет виборця» на веб-сторінці «Державний реєстр виборців (www.drv.gov.ua). Особи, не внесені у список виборців на закордонних виборчих дільницях в Республіці Білорусь не зможуть проголосувати на цих дільницях.
Відповідно до статті 2 Закону України «Про вибори Президента України» громадянин України має право отримати виборчий бюлетень на закордонних виборчих дільницях при пред’явленні паспорту громадянина України для виїзду за кордон, дипломатичного паспорту, службового паспорту, які є дійсними на момент проведення виборів. Таким чином, на закордонних виборчих дільницях, зокрема утворених в Республіці Білорусь, внутрішній паспорт громадянина України не є підставою для отримання виборчого бюлетеня.
Па-беларуску:
21 красавіка 2019 грамадзяне Украіны, якія пражываюць або часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь змогуць паўторна прагаласаваць на чарговых выбарах Прэзідэнта Украіны на двух выбарчых участках, якія знаходзяцца ў г.Мінск (замежны выбарчы ўчастак №900007, вул.Старавіленская 51, памяшканне Пасольства Украіны у Рэспубліцы Беларусь) і ў г.Брэст (замежны выбарчы ўчастак №900008, вул.Вароўскага 19, памяшканне Консульства Украіны ў г. Брэст).
Час працы выбарчых участкаў з 8.00 да 20.00 па мясцовым часе.
У спіс выбаршчыкаў на выбарчых участках у Рэспубліцы Беларусь ўключаны грамадзяне Украіны, якім споўнілася або на дзень галасавання споўніцца 18 гадоў і якія па сваім выбарчым адрасе паводле дадзеных Дзяржаўнага рэестра выбаршчыкаў адносяцца да гэтых замежных выбарчых участкаў. Кожны грамадзянін Украіны можа праверыць сваё ўключэнне ў рэестр і свае асабістыя дадзеныя з дапамогай онлайн сэрвісу «Асабісты кабінет выбаршчыка» на старонцы "Дзяржаўны рэестр выбаршчыкаў" (www.drv.gov.ua). Асобы, якія не унесеныя ў спіс выбаршчыкаў на выбарчых участках у Рэспубліцы Беларусь, не змогуць прагаласаваць на гэтых участках.
У адпаведнасці з артыкулам 2 Закона Украіны "Аб выбарах Прэзідэнта Украіны" грамадзянін Украіны мае права атрымаць выбарчы бюлетэнь на выбарчых участках пры прад'яўленні пашпарта грамадзяніна Украіны для выезду за мяжу, дыпламатычнага пашпарта, службовага пашпарту, якія з'яўляюцца сапраўднымі на момант правядзення выбараў. Такім чынам, на выбарчых участках, у прыватнасці ўтвораных у Рэспубліцы Беларусь, унутраны пашпарт грамадзяніна Украіны не з'яўляецца падставай для атрымання выбарчага бюлетэня.