Працягваецца міні-футбольны сезон. Аршанскі "Вітэн" у гасцях сустракаўся з мікашэвіцкім "Гранітам". Для аднаго з лідэраў рэгулярнага першынства не склала вялікай праблемы перамагчы. Дублі Іванова і Дзядзічкіна, галы Пятрова і Клачко забяспечылі камфортную перамогу 6:0. "Вітэн" на 2-й пазіцыі з 9 пунктамі адставання ад гомельскага ВРЗ. Наступны матч "Вітэн" правядзе 27-га красавіка дома з "Тэрыторыяй футболу", якая дагэтуль з 26 матчаў не выйграла ніводнага.
А моладзевую каманду "Вітэна" можна віншаваць з перамогай у моладзевым чэмпіянаце Беларусі! "Вітэн-Юні" перамог у гасцях юнакоў ВРЗ 5:4 і стаў чэмпіёнам.