Сіня-белыя прыехалі на трэці запар выезд, а будзе яшчэ і чацвёрты — ў Гомель — у наступным туры. Матч са "Смаргонню" пачаўся для аршанцаў удала, ужо на 5-й хвіліне створаны ва ўладаннях гаспадароў момант завяршыўся голам, забіў Аляксандр Кучараў. На 30-й хвіліне мяч на свой рахунак запісаў расійскі футбаліст "Оршы" Карпаў. У другім тайме сіня-белыя прапусцілі даволі хутка, на 53-й хвіліне былы футбаліст "Оршы" Віталь Ганіч адквітаў адзін мяч. У наступныя хвіліны перавагай у асноўным валодалі футбалісты "Смаргоні", але забіць ім больш не ўдалося. Дзесьці ўпэўнена дзейнічалі абаронцы, а калі не маглі яны, тады на дапамогу прыходзіў Харытонаў. Часам самі гульцы гаспадароў хібілі ў важны момант.
"Орша": Харытонаў, Рузін, Зямко, Грачыха, Александровіч (Сідзенка, 64), Жалезнікаў, Казакоў, Кучараў (М.Іваноў, 66), Д.Іваноў (Беразун, 88), Карпаў, Вераб'ёў.