Аршанскі міні-футбольны клуб славіцца тым, што рэдка даруе памылкі камандам-супернікам. Сёлета "Тэрыторыя футболу" набрала толькі 3 пункты ў чэмпіянаце і займае яўнае апошняе месца ў турнірнай табліцы. Але менская каманда зусім не адчувала некамфортн на пляцоўцы ў Оршы. Доўгі час ні ў якой браме не было мяча, а потым на 14-й хвіліне аршанцы сфалілі, і Цітко рэалізаваў стандарт. Апошняя хвіліна першага тайму змясціла два галы, спачатку Дзядзічкін зраўняў лік, а потым Шмаенкоў зноў вывеў гасцей наперад. Пачало веяць сенсацыяй. Але аршанцы досыць хутка на старце другога тайму вярнулі сітуацыю пад свой кантроль.
На 24-й хвіліне Сілівончык, праз хвіліну Дзядзічкін, а на 30-й хвіліне Чарніенка парадавалі рэалізацыяй. Перамога "Вітэна" 4:2. Да канца рэгулярнага чэмпіянату засталося дзве гульні.