У Балбасава 1 траўня мясцовыя жыхары маглі пабачыць не зусім звычайны аўтамабіль - машына з нумарамі Маскоўскай вобласці, налепкамі ў выглядзе "георгіеўскіх стужак" і з чырвоным сцягам. Машына не толькі стаяла каля аднаго з дамоў мястэчка, але ў пад вечар пачала ездзіць па мястэчку з гукавым сігналам, відавочна, прыцягваючы да сябе ўвагу. На сцягу быў нейкі тэкст, які далёка не кожны мог прачытаць.
Насамрэч гэта не было нейкай палітычнай акцыяй, а ўсяго толькі выбрык госця з падмаскоўя, які прыехаў да знаёмых. Сцяг жа гэты быў копіяй так званага "Сцягу перамогі", які ў 1945 годзе быў усталяваны ў Берліне пад час апошніх дзён Другой Сусветнай вайны. У Беларусі і Расіі - тыя краіны дзе Другая Сусветная з'яўляецца галоўнай ідэалагемай дзяржавы такі сцяг мае, нават, афіцыйны статус. Акрамя Беларусі і Расіі гэты сцяг мае афіцыйны статус у непрызнаных дзяржавах, створаных пад патранатам Расіі - Прыднястроўі, ДНР, ЛНР.