Падыходзіць да заканчэння рэгулярны чэмпіянат Беларусі па міні-футболе. Ужо зусім неўзабаве пачнецца супрацьстаянне за размеркаванне месцаў, барацьба за медалі ў гульнях на вылет. Напярэдадні аршанскі "Вітэн" здабыў важную гасцявую вікторыю над менскай "Аховай-Дынама". У матчы аршанцы саступалі пасля прапушчанага голу на пачатку другой паловы сустрэчы. Але мяжы Мажэйкі на 28-й і Дзядзічкіна на 33-й выправілі сітуацыю. "Чырвона-чорныя" перамаглі 2:1 і засталіся на 2-й пазіцыі.
Наступны матч энергетыкі правядуць дома з прынцыповым супернікам "Лідсельмашам" 9-га траўня. Пачатак сустрэчы ў "Алімпійцы" а 14:00.