У Лёзненскім раёне паміж вёскамі Сіманава, Вялешкавічы, Горшава і Емяльянава ўлетку запрацуе першы ў Віцебскай вобласці ветрапарк. Дзве магутныя ветраўстаноўкі, якія стануць асновай ветрапарку, замоўленыя ў кампаніі Vensys з Нямечыны. Іх правезлі ў Беларусь, аформілі на літоўска-беларускай мяжы ў памежным пункце "Каменны Лог" і даставілі на патрэбнае месца. На хуткасці не болей за 50 кіламетраў на гадзіну і ў суправаджэнні ветраўстаноўкі правезлі і побач з Оршай.
Як піша Анлайнер, з Нямеччыны стартавалі некалькі калон з складовымі часткамі ветрагенератара. Адна з іх, якая перавозіла апорную вежу, адправілася першай. За ёй рушылі ўслед грузавікі, якія перавозілі гандолу і іншыя механізмы. Затым выехалі тры аўтацягнікі, транспартуючыя лопасці ветрака. Нямеччына, Польшча, Літва — на гэтую частку маршруту сышло каля тыдня. А падрыхтоўка і ўзгадненне такога падарожжа вялася на працягу трох месяцаў.
"Самае страшнае — гэта вышыня грузу. Калі яна вялікая, даводзіцца вырашаць масу праблем. Асабліва ў гарадскіх умовах, дзе ёсць трамвайныя, тралейбусныя лініі. Трэба выклікаць электрыка, каб ён падняў або раз'яднаў драты, дэмантаж займае шмат часу. І нават калі ўсё гатова, спачатку праязджае машына пілота, на якой замацавана так званая вуда, якая імітуе вышыню грузу. На чыгуначных пераездах, калі адключаюць высакавольтную лінію, павінна прайсці дзве-тры гадзіны, перш чым знікне рэшткавае напружанне — толькі тады можна праязджаць. Можаце ўявіць, з якімі цяжкасцямі гэта спалучана, — распавёў Сяргей, адзін з пілотаў у калоне. Транспартаваннем займаецца польская кампанія Transannaberg Wiesiollek J.M. Sp. J.
Праз месяц чакаецца дастаўка яшчэ больш магутнага ветрака — Vensys VE136. Яго вежа вышэй, лопасці даўжэй (пад 75 метраў), а магутнасць — 3,5 МВт.